Паводле матэрыялаў абвінавачання, Ігар Альхаў, нібыта хацеў у мэтах перашкоды палітычнай дзейнасці, запалохвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку падарваць адміністрацыйны будынак у Гомелі па вуліцы Білецкага. Таксама яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі А.Л. у соцсетях.
Аднак, падчас судовага працэсу і пасля вынікаў псіхіятрычнай экспертызы, у Ігара былі выяўленыя парушэнні ў псіхічнай сферы, на час здзяйснення злачынства ён не мог усведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, быў не здольны да адэкватнага ўспрымання рэчаіснасці. .
