Рок-музыка, лідэр панк-групы Mister X і актывіст. Быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года за правядзенне перформансу ў выглядзе танца без штаноў перад міліцэйскім аўтамабілем і абвінавачаны ў хуліганстве.
У верасні 2021 года адбыўся паўторны суд, які прыняў рашэнне замяніць астатнюю частку пакарання з "хіміі" на калонію. Аднак 24 лістапада 2021 года адбылося слуханне, на якім было адмоўлена ў пераводзе музыкі ў калонію.
Вызвалены ў снежні 2021 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.





