Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах інжынерам гатэля "Мінск".
На відэа мужчына кажа , што прытрымліваўся ідэй нацызму, у гаражы павесіў партрэт Гітлера, а пасля правядзення "выхаваўчай" гутаркі яго знішчыў. Таксама ён паведаміў, што 16 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у акцыі пратэсту.
У якім статусе знаходзіцца затрыманы і па якім артыкуле яго абвінавачваюць - невядома.
