Па матэрыялах абвінавачання , Ігар Свірыда 13 лютага 2023 года, знаходзячыся ў аддзеле прымусовага выканання (АПІ), «... даў супрацоўніку аддзела ўласнаручнае тлумачэнне аб прычынах нявыплаты штрафаў, прызначаных судом за здзяйсненне розных адміністрацыйных правапарушэнняў, у якім наўмысна і публічна напісаў у змесце якога ў абразлівай форме выказаў негатыўную ацэнку асобы прэзідэнта, прадстаўленую ў выглядзе ненарматыўнай формы моўнага выказвання...».
У той жа дзень, калі ў аддзел прымусовага выканання выклікалі нарад супрацоўнікаў Дэпартамента аховы для яго затрымання, ён зноў публічна абразіў Лукашэнку А.Р. Следства сцвярджае, што Ігар Свірыда нібыта знаходзіўся ў памяшканні ВПІ ў стане алкагольнага ап'янення.
Падчас судовага паседжання сваю віну прызнаў часткова.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
