Згодна з матэрыяламі справы, у ноч з 9 на 10 снежня 2021 года, Гелахаў, будучы пад спіртным, патэлефанаваў па нумары 101 і нібыта абразіў Лукашэнку А. Пасля званка ў 101, Ігар Гелахаў набраў па нумары 102, каб заявіць у міліцыю аб выбуху, які рыхтуецца ў сярэдняй школе №18.
Сам мужчына на судзе поўнасцю прызнаў сваю віну і заявіў, што быў занадта п'яны.

