Ігар – настаўнік фізкультуры з баранавіцкай СШ №1. Яго затрымалі ў першай палове 2024 года. На "пакаяным відэа", апублікаваным на праўладным канале, ён "прызнаецца" ў тым, што пакідаў абразлівыя каментары на адрас міліцыянтаў і Лукашэнкі.
У лістападзе таго ж года яго асудзілі адразу па чатырох крымінальных артыкулах: "абраза Лукашэнкі", "абраза прадстаўніка ўлады", "заклікі да санкцый" і "распальванне варожасці". Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.









