Ігар быў затрыманы ў сакавіку 2024 года і ўвосень таго ж года прызнаны вінаватым па артыкуле "удзел у масавых беспарадках".
На праўладным канале было паказана яго затрыманне: у кватэру да Ігара прыйшлі як мінімум пяцёра сілавікоў са зброяй, у бронекамізэльках і шлемах. Брэстаўчаніна ў адной ніжняй бялізне павалілі на падлогу. На відэа затрыманы кажа, што знаходзіўся ў "счэпцы" на вуліцы Савецкай у Брэсце.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.






