Ігар быў затрыманы разам з жонкай у верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У лютым 2022 года яго асудзілі па так званай справе "Малочнага свету" за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту, якая прайшла 6 верасня 2020 года ў Гродне, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.



