Ігар быў затрыманы ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці» і «абраза Лукашэнкі», і змешчаны пад варту да суда.
У лютым 2022 года яго асудзілі за нанясенне надпісаў на фасадах будынкаў, два з якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалі абразы на адрас Лукашэнкі.
Вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.







