Дзяўчына на праўладным відэа кажа , што яна ўдзельнічала ў пратэстах, а таксама нібыта курыравала дваровы чат «Несцерка». Гэта чат дома па вуліцы Багдановіча, 78, дзе калісьці была знакамітая крама «Несцерка».
Губапаўцы сцвярджаюць, што іх папярэдзілі аб вяртанні дзяўчыны праз бота, але ніяк гэта не сведчаць.
Грэта Далінкевіч (Максімава) у 2020-м займалася васковай дэпіляцыяй. У жанчыны ёсць два непаўналетнія дзіцяці. Вядома, што з 2021 года яна пераехала ў Калінінград па мужа Яўгена Далінкевіча, які ўладкаваўся там працу спартовым масажыстам. Але потым яны расталіся і яна пераехала ў Менск. Вядома, што апошнія некалькі тыдняў яна была ў Еўропе, але жыць туды не пераязджала.
