Глеб Сямёнаў стаў вядомы як блогер у ціктоку, там ён сярод іншага два гады вёў старонку выдання Kyky.org. Таксама ён удзельнічаў у гумарыстычным шоў «о(б)суджаем» і ў праекце «Як гэта разумець» з Арцёмам Шрайбманам.
Ён атрымаў вядомасць дзякуючы іранічнаму кантэнту, адкрытаму абмеркаванню ЛГБТК+ тэматыкі і ментальнага здароўя, а таксама крытыцы беларускага парадку дня.
Восенню 2026 года стала вядома , што рэжым Лукашэнкі аб'явіў Глеба ў вышук.
