Глеб — дырэктар студыі вэб-дызайну "Іквадрат" у Гродне. 10 жніўня 2020 года ён быў жорстка збіты сілавікамі і з траўмамі дастаўлены ў траўмапункт. У жніўні 2021 года пасля ператрусу дома і ў офісе Глеба затрымалі, а 8 верасня стала вядома, што яму было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У снежні таго ж года Глеба асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў жніўні 2020 года ў Гродне, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Падчас знаходжання ў ПУАТ Глеба таксама судзілі па адміністрацыйным артыкуле за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".
У траўні 2023 года адбылося судовае пасяджэнне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.







