Патэнцыяльныя пераследы

Георгій Анатольевіч Сямёнаў

XX.XX.XXXX Па звестках журналістаў, памёр у зняволенні. Дата і акалічнасці яго смерці пакуль невядомыя.

Георгій скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1998).

Ён прытрымліваўся відавочна прарасейскай пазіцыі, а таксама актыўна падтрымліваў Лукашэнку А.Г. У жніўні 2020 года ён зрабіў два даносы ў сваім раёне, на вуліцы Казінца ў мінскай Курасоўшчыне. Сам жа Сямёнаў хадзіў на акцыі ў падтрымку Лукашэнкі А.Р. і, у выніку, прыбіўся да суполкі «Спектр», якая збіралася побач з аднайменным гандлёвым цэнтрам ва Уруччы.

Таксама Сямёнаў рэгулярна рэпосціў матэрыялы аб'яднання «Саюз» адыёзнага неанацыста Сяргея Лушча. У жніўні 2024 года па Сямёнава прыйшлі. Сілавікі палічылі, што на адной са старонак, якую ён вёў, апраўдваўся нацызм. У выніку, прад'явілі абвінавачанне па трох артыкулах - "рэабілітацыя нацызму" (ч. 1 арт. 130-1 КК), "распальванне варожасці" (ч. 1 арт. 130 КК) і "абраза прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК).

У кастрычніку 2025 года журналістам стала вядома , што Георгій памёр. Дата і акалічнасці яго смерці пакуль невядомыя.

Мужчыну ў чэрвені дадалі ў "спіс экстрэмістаў", але восенню яго імя адтуль знікла.

Прысуды

Вырак суда 10.03.2025
невядома.
Апеляцыя 13.06.2025
невядома.

Прычасныя да рэпрэсій

Вера Міхайлаўна Галаўкова
Вера Міхайлаўна Галаўкова
Суддзі20 жніўня 1989
Месца:
Мінскі гарадскі суд
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
10.03.2025
Падрабязней
Георгій Анатольевіч Сямёнаў
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
03.08.1976
Артыкулы:

Храналогія

  1. 2025
  2. 10.03.2025

    Вырак суда 10.03.2025

    невядома, Мінскі гарадскі суд

  3. ~10.03.2025

    Змяненне статусу

    Невядома

  4. 13.06.2025

    Апеляцыя 13.06.2025

    невядома

  5. XXXX
  6. XX.XX.XXXX

    Гібель

    Па звестках журналістаў, памёр у зняволенні. Дата і акалічнасці яго смерці пакуль невядомыя