Былыя палітзняволеныяВызвалены

Генадзь Фёдаравіч Васілюк

Dissidentby з
ПЦ «Вясна» з
Банк лістоў4Дадаць ліст у банк

15 верасня 2023 года 57-гадоваму Генадзю Васілюку прызначылі штраф за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". У Генадзя на старонцы ў "Аднакласніках" знайшлі падпіскі на "экстрэмісцкія" матэрыялы. Акрамя гэтага, Васілюка звольнілі з лакаматыўнага дэпо "па дамове бакоў".

Сёмага снежня 2023 года Генадзя затрымалі ў межах крымінальнай справы за "паклёп на Лукашэнку" (ч. 1 арт. 367 КК) і змясцілі пад варту ў СІЗА. Справу разглядалі 22 і 26 лютага 2024 года.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён 8, 9 і 17 чэрвеня 2022 года паставіў рэакцыю "клас" у сацсетцы "Аднакласнікі" пад трыма відэаролікамі з удзелам эканаміста Яраслава Раманчука.

Генадзь прызнаў віну і паведаміў, што ў названыя дні чэрвеня ён ездзіў на вёску ў Жабінкаўскім раёне, што пацвярджае выпіска ад мабільнага аператара. Мужчына карыстаецца кнопкавым тэлефонам, таму ў вёсцы ён не мог заходзіць у "Аднакласнікі".

Пракурор Ягор Кронда палічыў віну Генадзя цалкам даказанай і запытаў для яго адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі.

Другі раз Генадзя асудзілі 16.09.2024 г. за ўдзел у пратэстах. Разам з ім таксама асудзілі ягоную жонку і яшчэ трох чалавек. Паводле паведамлення суда, сутнасць абвінавачання супраць усіх заключалася ў тым, што людзі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце «выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку» . Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Суд прызначыў Генадзю паўтара гады калоніі, але з улікам неадбытага папярэдняга (палітычнага) тэрміна канчаткова ўсяго - 2 гады калоніі агульнага рэжыму.

Па падліках мусіў выйсці на волю ў кастрычніку 2025 г.

Прысуды

Вырак суда 22.02.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 19.04.2024
прысуд пакінуты без змены.
Вырак суда 16.09.2024
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 15.11.2024
невядома.

Прычасныя да рэпрэсій

Іна Пятроўна Клышпач
Іна Пятроўна Клышпач
Суддзі2 лістапада 1966
Месца:
суд Маскоўскага раёна г. Брэста
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
22.02.2024
Падрабязней
Андрэй Вацлавовіч Грушко
Андрэй Вацлавовіч Грушко
Суддзі24 студзеня 1979
Месца:
суд Ленінскага раёна г. Брэста
Тып:
Cуд першай інстанцыі
Дата:
16.09.2024
Падрабязней
Дзмітрый Генадзьевіч Куроўскі
Дзмітрый Генадзьевіч Куроўскі
Суддзі16 траўня 1989
Месца:
суд Маскоўскага раёна г. Брэста
Тып:
Апеляцыя
Дата:
19.04.2024
Падрабязней
Андрэй Леанідавіч Курысюк
Андрэй Леанідавіч Курысюк
Суддзі8 красавіка 1970
Месца:
Брэсцкі абласны суд
Тып:
Апеляцыя
Дата:
15.11.2024
Падрабязней
Віктар Анатольевіч Рупека
Віктар Анатольевіч Рупека
Наглядчыкі27 снежня 1979
Месца:
СІЗА-7
Тып:
Начальнік папраўчай установы
Падрабязней

Фігуранты справы

Генадзь Фёдаравіч Васілюк
У зняволенні:
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Брэст 2020
Родны горад:
Здзітава
Дзень нараджэння:
23.10.1966
Артыкулы:

Храналогія

  1. 2023
  2. ~07.12.2023

    Перавод

    СІЗА-7 — У зняволенні

  3. 2024
  4. 22.02.2024

    Вырак суда 22.02.2024

    1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Маскоўскага раёна г. Брэста

  5. 19.04.2024

    Апеляцыя 19.04.2024

    прысуд пакінуты без змены, суд Маскоўскага раёна г. Брэста

  6. 16.09.2024

    Вырак суда 16.09.2024

    2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, суд Ленінскага раёна г. Брэста

  7. 15.11.2024

    Апеляцыя 15.11.2024

    невядома, Брэсцкі абласны суд