Галіна родам з Горак. Пасля замужжа разам з сям'ёй пераехала ў Пінск.
Жанчына выхоўвае маленькае дзіця, а яе муж працуе дальнабойшчыкам.
У сацыяльных сетках Галіна дзялілася штодзённымі сямейнымі клопатамі, абмяркоўвала навіны, цікавілася кулінарыяй і музыкай. Хутчэй за ўсё, яна зараз у дэкрэтным адпачынку.
Галіна знікала з сацсетак у сакавіку 2026 года-падобна, менавіта тады яе і затрымалі. Невядома, ці была яна ў СІЗА да суда.
