У апошнія гады Галіна працавала на кафедры агульнай і біяарганічнай хіміі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Таксама яна праводзіла падрыхтоўку абітурыентаў на факультэце даўніверсітэцкай падрыхтоўкі.
Галіну затрымалі восенню 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па шэрагу артыкулаў, у тым ліку «дыскрэдытацыі Беларусі», і праз год асудзілі за каментары, пакінутыя ёю ў сацыяльных сетках.
Вызвалена 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла.
















