Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Гала Мікалаеўна Аншук

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Гала Аншук, падчас з 5 мая 2022 года па 14 лютага 2023 года пяць разоў накіроўвала электронныя звароты ў адрас Генеральнай пракуратуры і ў Савет міністраў, у якіх, на думку абвінавачання , дапускала негатыўную ацэнку Лукашэнкі, выяўленую ў непрыстойнай форме і якая па свайму зместу прыніжала ягоны гонар і годнасьць.

У судзе Гала Аншук патлумачыла, што "накіроўвала названыя звароты, бо хацела пракаментаваць выкананне Лукашэнкам сваіх паўнамоцтваў і абавязкаў як кіраўніка дзяржавы і не лічыць, што абразы насілі публічны характар, паколькі іх чытала абмежаваная колькасць супрацоўнікаў дзяржаўных органаў".

Пасля затрымання 5 лютага Галу змясцілі пад дамашні арышт да суда. Але перад гэтым жанчыну накіравалі ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар, які пастанавіў, што па сваім псіхічным стане яна мае патрэбу ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння.

Прысуды

Вырак суда 29.02.2024
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Гала Мікалаеўна Аншук
Родны горад:
Мінск
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Пенсіянеры

Храналогія

  1. 2024
  2. 29.02.2024

    Вырак суда 29.02.2024

    3 гады абмежаванні волі без накіравання

  3. 29.02.2024

    Змяненне статусу

    Хатняя хімія