Быў зарэгістраваным назіральнікам на выбарах 2020 у Менску, рыхтаваў лісты ў пракуратуру аб фальсіфікацыі выбараў.
Быў вельмі моцна збіты падчас затрымання. У Фелікса Пятровіча на тэлефоне нібыта знайшлі выяву "парнаграфічнага характару", яго абаронца і сям'я ўпэўненыя, што гэта выдумка. Фелікса ў калоніі падтрымлівае пажылая сястра.
