У жніўні 2020 года, у дні паслявыбарчых пратэстаў, непаўнагадовы Фёдар пакідаў каментары ў тэлеграм-канале «Барысаў-97%». Паводле версіі абвінавачання, у іх ён заклікаў забіць Лукашэнку і «ўзяць» мясцовы выканкам, а таксама апублікаваў выяву «кактэйлю Молатава».
У сакавіку 2022 года Фёдара прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

