Пераследаваныя па палітычных матывахВымушаная эміграцыя

Яўгенія Юр'еўна Сугак

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Журналістка. Была галоўным рэдактарам The Village Беларусь. Працавала ў розных беларускіх медыях, у тым ліку рэдагавала часопіс “Партэр” – выданне Вялікага тэатра Беларусі.

Летам 2020 года далучылася да штаба Віктара Бабарыкі. Дапамагала пісаць тэксты і выступленні для Марыі Калеснікавай і Святланы Ціханоўскай. Удзельнічала ў працы каманды, якая займалася стварэннем палітычнай партыі. 28.07.2020 года разам з Аляксандрам Васілевічам хадзіла ў КДБ з хадайніцтвам аб змяненні меры стрымання Віктару Бабарыку. Іх затрымалі, аднак Яўгену ў той самы дзень адпусцілі.

12 жніўня 2020 года The Village Беларусь заблакавалі і 20 жніўня Яўгенія выехала за межы РБ, ратуючыся ад пераследу.

У эміграцыі стала аўтарам і вядучай грамадска-палітычных праектаў на ютубе - "Часікі цікаюць" і "Мне таксама не падабаецца". У 2026 годзе МУС Беларусі прызнала YouTube-праект "Часікі цікаюць" экстрэмісцкім фарміраваннем. У паведамленні згадваліся Арцём Шрайбман, Яўгенія Сугак, Рыгор Астапеня і Леў Львоўскі. Тады ж праваахоўныя органы РБ аб'явілі Яўгену Сугаку ў вышук у межах палітычна матываванага крымінальнага пераследу.

Яўгенія Юр'еўна Сугак
Родны горад:
Жодзіна
Дзень нараджэння:
20.08.1984
Артыкулы:
Аб'яднанні:
АктывістыЖурналісты

Храналогія

  1. 2020
  2. 20.09.2020

    Змяненне статусу

    Вымушаная эміграцыя