Беларускі ЛГБТК + актывіст і медыяспецыяліст.
З 2023 па 2025 год ён працаваў у незалежным медыя "ДазХіп", якое піша аб гендэры і сэксуальнасці, дзе займаўся стварэннем і мантажом відэакантэнту. Акрамя таго, актывіст супрацоўнічаў з шэрагам праваабарончых і ЛГБТК+ ініцыятыў: выступаў як запрошаны эксперт па "Прызматыцы", здымаў відэа для Respect-Protect-Fulfill, а таксама стварае кантэнт для сацсетак арганізацыі "Іншыя".
У чэрвені 2024 года Яўген з'ехаў у Літву. Паводле яго слоў, прамой пагрозы на той момант не было, але ён адчуваў сябе ў небяспецы, бо працаваў у Беларусі падпольна. Праз некалькі месяцаў, калі праваабаронцы пачалі фіксаваць хвалю рэпрэсій супраць квір-людзей і ЛГБТК+ актывістаў, ён вырашыў не вяртацца.
У кастрычніку 2026 года праваахоўныя органы РБ і РФ аб'явілі Яўгена ў вышук у рамках палітычна матываванага крымінальнага пераследу і правялі ператрус у доме яго бацькоў у Брэсце. На думку Яўгена, гэта адбылося пасля адной анлайн-лекцыі для праваабарончай ініцыятывы Heta Baza, якую спецслужбы РБ унеслі ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў".
