Яўген быў затрыманы ў сакавіку 2023 года і асуджаны па адміністрацыйным артыкуле 19.11 ч. 2 («распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці»), пасля чаго ў дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа.
У студзені 2024 года яго прызналі вінаватым па шэрагу крымінальных артыкулаў, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці», і прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.



