Яўген быў прызнаны вінаватым у верасні 2021 года па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі.
Па словах прадстаўніка пракуратуры, у снежні 2020 года ён апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» відэазапіс, у назве і тэксце якога змяшчалася негатыўная ацэнка Лукашэнкі, выяўленая ў грубай і непрыстойнай форме.
У лютым 2021 года Яўген таксама апублікаваў у сацыяльнай сетцы відэазапіс, які, паводле матэрыялаў справы, суд расцаніў як публічную абразу намесніка міністра ўнутраных спраў Карпянкова.

