Выпускнік БДУ, верагодна сын адваката ТАА «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры» . Юрыдычныя паслугі".
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў трох Маршах у жніўні-кастрычніку 2020 года. У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухаўся да патрабаванняў міліцыянераў спыніць удзел у мірных сходах. Яўген прызнаў сваю віну. "Мінсктранс" заявіў пазоў аб пакрыцці матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47,7 тысячы рублёў, ён будзе разгледжаны ў рамках грамадзянскага судаводства.
Па падліках праваабаронцаў летам 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

