Былы журналіст "Медыя-Палессе". Яўген быў моцна збіты падчас пратэстаў.
10 жніўня 2020 года Яўген адправіўся на пратэсты як журналіст. Тады яго затрымалі , спачатку міліцыя збіла яго ў туалеце Пінскага гарвыканкаму, потым у аўтазаку. Затым мужчыну прывезлі ў цір Пінскага ГАУС, дзе яго бачыў моцна разбітым Алесь Рамановіч. Далей журналіста змясцілі ў Пінскае ІЧУ, а потым завезлі ў СІЗА івацэвіцкай калоніі, дзе сілавікі размясцілі частку затрыманых.
Праз тыдзень пасля збіцця ў журналіста ўсё яшчэ заставаліся сінякі. Паведамляецца, што сляды збіцця заставаліся на твары мужчыны нават праз месяц, уключаючы з'явіліся глыбокія шнары. Выданне "Медыя-Палессе" таксама пісала тады аб пашкоджаным воку свайго супрацоўніка.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2025 года, цалкам адбыўшы пакаранне.




