"Злачынства" Яўгена, на думку боку абвінавачання, заключаецца ў тым , што ў красавіку 2022 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" мужчына паставіў рэакцыю "клас" публікацыі гурта "STOP LUKA". Пасля рэакцыі «клас» дадзены пост з'явіўся на старонцы Білаброўкі. Гэтым, паводле версіі абвінавачання, мужчына публічна абразіў А.Лукашэнку.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

