Раней Яўген Алегавіч Котлераў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах, у тым ліку ён быў сведкам па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі .
У 2023 годзе Котлераў звярнуў увагу на законнасць дзеянняў мясцовых уладаў, што прывяло да яго пошукаў міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання. У пачатку 2024 года пад ціскам дзяржаўных органаў яму прыйшлося ачысціць сваю старонку ў фэйсбуку.
Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама - Андрэя Бараноўскага.
Вызвалены ў маі 2025 года.



