Асуджаны за адміністраванне канала «Петрыкаў 97%».
У канале абмяркоўваліся пытанні выбараў, месца і час правядзення мірных мітынгаў для нязгодных з вынікамі падліку галасоў на выбарах ды іншыя пытанні.
Яўгена Клімава таксама абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці за рэпост паведамлення аб АМАПе з тэлеграм-канала «Nexta».




















































