Нагодай для крымінальнай справы стала рэакцыя "клас" на публікацыю ў "Аднакласніках" у пабліку "STOP LUKA" у красавіку 2022 года, дзе была размешчана ілюстрацыя магільнай пліты Аляксандра Лукашэнкі з надпісам "Лукашэнка (Брэхла) Аляксандр Рыгоравіч. 92.08. Таму, хто ХРЭШ СВАЕМУ НАРОДУ. Ад ЮЖНАЎКРАІНЦАЎ".
Вядома, што Яўгена затрымалі сёлета ў ліпені. Яго абвінавацілі ў "публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі".
На свабодзе Яўгена чакае жонка і маленькая дачка.
