Вышэйшую адукацыю Яўген атрымаў у Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, дзе завочна вучыўся на факультэце інавацыйнай дзейнасці па спецыяльнасці "прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва".
З 2012 года мужчына зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Да 2018 года ён валодаў інтэрнэт-крамай электронных парагенератараў, якія ў народзе называюць вэйпамі.
Аднак у апошні час Яўген зарабляў на жыццё па сваёй будаўнічай спецыяльнасці.

