У чэрвені 2021 года Яўген зняў дзяржаўны сцяг з фасада крамы. Гэты ўчынак расцанілі як дробны крадзеж і пакаралі яго 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Адразу пасля вызвалення яго затрымалі па іншай справе аб крадзяжы, а восенню таго ж года прысудзілі да пазбаўлення волі.
Пазней, калі Яўген ужо адбываў пакаранне ў калоніі, за той жа сцяг на яго завялі крымінальную справу аб знявазе дзяржаўных сімвалаў. Сам ён сцвярджаў, што акуратна склаў сцяг, бо хацеў вывешваць яго дома ў Дзень Незалежнасці, і ніякай знявагі не здзяйсняў. У траўні 2022 года яго прызналі вінаватым і прысудзілі да арышту, аднак гэтае пакаранне паглынулася ўжо прызначаным тэрмінам, і агульны тэрмін пазбаўлення волі не змяніўся.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, вызвалены ў кастрычніку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
