Пераследаваныя па палітычных матывахХатняя хімія

Яўген Аляксандравіч Шум

Банк лістоў0Дадаць ліст у банк

Саліст групы "Мінімум дыстанцыі". На праўладным відэа Яген кажа , што ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, пасля выбараў «быў рэлацыраваны разам са сваім офісам ва Украіну». Пасля пачатку вайны ён з'ехаў у Польшчу і заставаўся там да заканчэння працоўнай візы, якую не змог падоўжыць у Польшчы. Пасля гэтага ён вярнуўся ў Беларусь.

Сілавікі дэманструюць скрыншот свайго бота з даносам на затрыманага і яго фота.

Пасля суда на тым жа праўладным канале з'явілася відэа, дзе Яўген кажа, што быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі, пасля чаго вырашыў яшчэ прыйсці з пакаяннем і "пакаяцца" ў донатах.

Прысуды

Вырак суда 16.02.2024

3 гады абмежавання волі без накіравання

Яўген Аляксандравіч Шум
Родны горад:
Мінск
Дзень нараджэння:
18.01.1983
Артыкулы:
Аб'яднанні:
Творчыя людзі
Адзнакі: