28 красавіка 2022 года Яўгена затрымалі і да суда ўтрымлівалі пад вартай. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту 2020 года.
У чэрвені 2022 года Яўгена прызналі вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У лістападзе 2024 года ў межах спецвытворчасці адбылося завочнае судовае пасяджэнне па пытанні ўзмацнення віду пакарання. Вынік пасяджэння невядомы.



