Эма была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года Эме змянілі меру стрымання і перавялі з СІЗА пад хатні арышт.
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і ўзялі пад варту ў зале суда.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што супраць Эмы завялі новую крымінальную справу па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады». Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, апублікаванай у мясцовай раённай газеце.



















