9 кастрычніка 2020 года Эліну затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле аб парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
19 студзеня 2022 года Эліну зноў затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, а праз 10 дзён адпусцілі да суда пад падпіску аб нявыездзе.
У красавіку 2022 года яе прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», па двух эпізодах, прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

