Жанчыну абвінавацілі ў тым , што яна дзясятага жніўня ўвечары, ужыўшы алкагольныя напоі і пасварыўшыся з сужыцелем на глебе рэўнасці, тры разы тэлефанавала ў аддзяленне міліцыі. Як паведаміў на судзе сведка, старшы дзяжурны інспектар, жанчына прасіла прыбыць міліцыянтаў, не называючы прычыну выкліку, і пасля нібыта абразіла Лукашэнку. Алена прызнала віну часткова.
Алена Міхалюк мае сярэдне-спецыяльную адукацыю і гадуе непаўналетняга дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена летам 2024 года , цалкам адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.















