Алена — журналістка. Пачала працу ў TUT.BY у 2014 годзе. Спачатку працавала ў раздзеле "Будаўніцтва і нерухомасць", праз некалькі гадоў перайшла ў раздзел "Грошы і ўлада".
Яе затрымалі 18 траўня 2021 года ў межах крымінальнай справы супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У ліпені 2022 года Алену выпусцілі з СІЗА пад падпіску аб неразгалошванні і даручальніцтва, але абвінавачанні не былі знятыя. Увосень таго ж года КДБ унёс яе ў спіс "датычных да тэрарызму".
На суд па справе TUT.BY, які пачаўся ў студзені 2023 года ў закрытым рэжыме, Алена не з'явілася — да таго часу яна ўжо пакінула краіну. У красавіку таго ж года Менскі гарадскі суд выклікаў дэпутата Валерыя Варанецкага і палітолага Яўгена Прэйгермана, якія даручыліся за Алену — ім прызначылі штраф у памеры па 18,5 тысячы беларускіх рублёў кожнаму.
У лютым 2025 года пачаліся судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе ў рамках спецыяльнай вытворчасці па чатырох артыкулах — вынік невядомы.





