Алена ў 2019 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт. Пазней яна працавала выкладчыкам англійскай мовы ў розных прыватных школах - Step by Step, Kidslab і іншых.
Была асуджана ў лютым 2025 года па артыкулах "распальванне сацыяльнай варожасці" і "заклікі да санкцый" і прыгаворана да пазбаўлення волі. У пачатку красавіка таго ж года прайшло апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд пакінуты без зменаў.
13 снежня 2025 года яна была вызвалена пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезена ва Украіну.


















