Верагодна, жанчыну абвінавачваюць у салідарнасці з палітвязнямі. Дакладная дата затрымання жанчыны невядомая.
Судзіць Алену Ціханаўну пачалі 3 кастрычніка ў Менскім гарадскім судзе. Справу разглядае суддзя Сяргей Кацэр.
Вядома, што жанчыну затрымлівалі ў маі 2021 года. Тады суддзя Таццяна Мотыль аштрафавала Алену на 50 базавых велічыняў за "несанкцыянаванае пікетаванне".


