Алену абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Як мяркуецца, справа звязана з "дваровымі чатамі". Нагадаем, восенню 2024 года па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў, якія нібыта "спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю". У тыя ж даты КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў: «Злыя кіпцікі», «Сухарава», «Сеніца2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВІЛІЯ», «Сціплыя матрошкі», «Сціплыя матрошкі».
Вядома, што Алена на волі , але прысуд па палітычным артыкуле , месца адбывання пакарання , а таксама дата вызвалення невядомыя з-за закрытасці судовай сістэмы ў Беларусі.