Алене Тапарковай 54 гады. Скончыла Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію (цяпер - БНТУ).
Верагодна, Алену затрымалі падчас рэйду на салідарных з палітвязнямі, які адбыўся напрыканцы студзеня 2024 года.
Людзі, якія трапілі пад аблаву на салідарных з палітвязнямі, якая адбылася з 23 па 24 студзеня, кажуць, што колькасць тых, на каго завялі крымінальныя справы, можа быць значна большай, чым вядома праваабаронцам. Абсалютна непублічныя людзі проста рабілі пераклады ці адпраўлялі пасылкі палітвязням з уласных сродкаў.
19.03.2026 была памілавана пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).





















