Жанчына жыве ў Лунінцы разам з мужам, у пары двое дарослых дзяцей. Яна працуе прадаўшчыцай у мясцовай краме «Белвест».
У сацсетках Алена стала сапраўднай мясцовай зоркай дзякуючы свайму добраму сэрцу. Яна вядзе папулярны цітак-акаўнт , на які падпісаны амаль 24 тысячы чалавек.
У блогу жанчына публікавала сотні відэа аб выратаванні бяздомных жывёл: яна лячыла катоў і сабак з вуліцы, шукала ім дом і дзялілася кранальнымі гісторыямі са сваімі падпісчыкамі. Яе ролікі сабралі амаль мільён лайкаў і больш за 10 мільёнаў праглядаў.
