Паводле легенды прапаганды, яна "стукалася ў зачыненыя дзверы пасля заканчэння галасавання, а пасля пераслала відэа экстрэмісцкаму рэсурсу".
Алена на відэа на праўладным канале кажа, што даслала відэа знаёмай, якая жыве за мяжой, а далейшы лёс файла ў невядомы.
Родам Алена з Магілёва, але вучылася ў Мінску на архітэктурным факультэце БНТУ. Некаторы час працавала архітэктарам, а потым стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожванні і посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.


















