Кандыдат біялагічных навук.
У 2005 годзе Кацярына скончыла аспірантуру Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Акадэміі навук і засталася працаваць у інстытуце - спачатку як малодшы навуковы супрацоўнік, пасля як старшы навуковы супрацоўнік.
У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 2011 годзе атрымала стыпендыю Аляксандра Лукашэнкі для таленавітых маладых вучоных.
З 2015 да 2021 года Калеснева працавала ў Навукова-практычным цэнтры гігіены.
Мае больш за 70 навуковых публікацый.
