Кацярына была затрымана 21 кастрычніка 2021 года па крымінальнай справе аб тэрарызме і да сярэдзіны снежня ўтрымлівалася ў СІЗА КДБ. Пазней абвінавачанне перакваліфікавалі на артыкул "арганізацыя і актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
У траўні 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску. Пры гэтым Кацярыне не залічылі ў тэрмін пакарання два месяцы, якія яна правяла ў СІЗА КДБ. Таму ў тэрмін адбытага пакарання ёй залічылі дні з моманту, калі яе перавялі ў СІЗА-1.
Вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.



















