Больш за 12 гадоў Кацярына займалася падрыхтоўкай школьнікаў да ЦТ і ЦЭ па гісторыі і грамадазнаўстве. Яна таксама працавала настаўніцай у сталічнай школе №124, выкладала ў адукацыйным цэнтры Equal і вяла вячэрнія курсы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце замежных моў (былы "іняз").
Выкладчыца мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, а вучні пакідалі пра яе выключна станоўчыя водгукі як пра любімага настаўніка.
