У 2004 годзе яна скончыла юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З таго часу Кацярына працуе юрыстам.
У 2013 годзе яна перайшла на працу ў адвакацкае бюро "Вердыкт". Яе спецыялізацыя - кансультаванне і абарона ў сферы бізнесу.
Кацярына ўдзельнічала ў сацыяльных праектах — напрыклад, расказвала пра праект «Імёны».
У 2020 годзе яна перакваліфікавалася на адміністрацыйнае права і пачала бараніць пацярпелых ад рэпрэсій. Кацярына была адвакатам-валанцёрам для тых, каго саджалі на суткі, а таксама абараняла Сцяпана Латыпава да пазбаўлення яе ліцэнзіі.
У Кацярыны забралі ліцэнзію ў ліпені 2021 года. Фармальнай прычынай было "сістэматычнае парушэнне патрабаванняў і ўмоў адвакацкай дзейнасці".
Пасля гэтага Кацярына перайшла ў іншую сферу - працуе ў карэкцыйным цэнтры Маяк, дзе дапамагаюць дзецям з асаблівасцямі развіцця. Мяркуючы па сацсетках, яна выконвае там адміністрацыйныя функцыі.
У Кацярыны ёсць дачка, якой зараз 10 гадоў.


