24/04. 2024 г. праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманне выкладчыцы магілёўскай аўташколы Кацярыны Кастусёвай, дачкі лідэра партыі БНФ Рыгора Кастусёва. На камеру жанчына кажа, што ў 2020 годзе "аказвала садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню "Вясна"" і ў 2021 годзе зарэгістравалася ў боце "Плана Перамогі".
Што канкрэтна ставяць у віну затрыманай, аўтары канала не ўдакладняюць.
