Кацярына з Ліды, але ў апошнія гады жыла ў старажытным паселішчы Беняконі Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
У мясцовай сярэдняй школе жанчына займала пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Апроч адміністрацыйнай дзейнасці, Кацярына працавала настаўніцай фізічнай культуры і здароўя. Школьнікі, якіх яна рыхтавала, не раз станавіліся прызёрамі раённых і абласных этапаў рэспубліканскай алімпіяды.
Увесну гэтага года настаўніцу затрымлівалі і потым аўдзілі на хатнюю хімію.
