Кацярыну абвінавацілі ў тым, што восенню і зімой 2020 года яна пакінула ў Telegram-канале тры абразлівыя каментары пад фотаздымкамі супрацоўнікаў міліцыі: прапаршчыка Івана Паўлючэнкі, капітана Валерыі Доктар і старшага інспектара ДАІ Юрыя Дзям’яновіча.
У красавіку 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «Абраза прадстаўніка ўлады», прыгаварыўшы да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Мабільны тэлефон, з якога былі напісаныя каментары, канфіскавалі.

